"ОПА", ці Першы прыемны "Кот в мешке"

2 сакавіка канцэртнае агенцтва BOpromo прэзентуе новы праект “Кот в мешке”.

“Наш новы праект мае на мэце паказаць мінскай публіцы разнапланавыя, разнажанравыя, цікавыя, але лакальна вядомыя ў сваіх рэгіёнах, сваіх краінах музычныя калектывы, — тлумачыць ідэю праекту дырэктар агенцтва Аляксандр Багданаў. —  Мы прапануем людзям музыку на свой густ, якую яны не ведаюць. І такім чынам прапануем ім “ката ў мяшку”, але кот заўсёды прыемны”.

Першым ў праекце выступіць піцерскі гурт “ОПА”, які шмат гастралюе па Еўропе і вядзе актыўную студыйную працу. Аляксандр спадзяецца, што ў Мінску знойдуцца людзі, “якія павядуцца не на вядомае, а на невядомае імя” і заклікае цікаўных прыходзіць у “Графіці” 2 сакавіка. Пачатак у 19.00.