NRM выступіць у Варшаве

Беларускі гурт з 19 па 21 гадзіну будзе выступаць ў клубе “Склад бутэлек” па вуліцы 11 лістапада, 22. Уваход на імпрэзу — 10 злотых.

Апошні раз NRM без Вольскага выступаў у Польшчы ў траўні 2011 года. Музыкі далі канцэрты ў Беластоку і Варшаве.  На канцэрт у невялічкім варшаўскім клубе тады сабралася каля 50 чалавек. Каля месяца таму з канцэртам у Варшаве выступаў і сам Лявон Вольскі. Аднак ажыятажу яго канцэрт таксама не выклікаў.