На Сашу Варламава завялі крымінальную справу
Кіраўнік Цэнтра моладзевай моды БДУ падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў паводле ч. 2 арт 426 КК.
Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, падставай для распачынання справы сталі матэрыялы праверкі, якая выявіла факты сістэматычнага прысваення і выкарыстання звыш 300 мільёнаў рублёў у 2007-2010 гадах. Гэтыя грошы прызначаліся на камандзіровачныя выдаткі дэлегацыям, якія ўдзельнічалі ў замежных паказах у рамках фестывалю “Млын моды”.
Арганізатар штогадовага фестывалю “Млын моды” 7 траўня на яго закрыцці выступіў са зваротам да Аляксандр Лукашэнкі. Саша Варламаў заявіў, што не займаецца палітыкай, а толькі дызайнам вопраткі. Ён таксама папрасіў Лукашэнку не закрываць фестываль. Беларускі мадэльер таксама заявіў, што за 12 год існавання “Млына моды” не атрымаў ні капейкі заробкаў.
Са спадара Варламава ўзялі падпіску аб нявыездзе.