МЗС не каментуе звесткі пра выкраданне дыпламата ў Венесуэле
Нагадаем, венесуэльскія СМІ паведамілі, што віцэ-консул амбасады ў Каракасе Аляксандр Шкатулаў быў узяты закладнікам.
Здарэнне адбылося 16 снежня. За вяртанне беларускага дыпламата выкрадальнікі запатрабавалі выкуп. Зламыснікі вызвалілі віцэ-консула пасля атрымання грошай.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных заявіў агецтву БелаПАН, што інфармацыя па гэтай тэме носіць закрыты службовы характар.