МЗС Літвы абвяргае інфармацыю КДБ Беларусі пра шпіёнаў

Як інфармуе партал DELFI, у заяве таксама гаворыцца, што "інсінуацыі спецслужбаў суседняй краіны не спрыяюць паляпшэнню двухбаковых адносінаў".

Нагадаем, што сёння Камітэтам дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра затрыманне беларускіх грамадзянаў, якая шпіёнілі на карысць Літвы. Таксама нібыта затрымалі рэзідэнта літоўскай вайсковай разведкі.

У Літве паведамленні КДБ выклікалі шумную рэакцыю. З заявай выступіў кіраўнік парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Арвідас Анушаўскас. На яго думку, "гэта нейкія дзеянні беларускіх спецслужбаў, у якія спрабуюць уцягнуць Літву".

Фота — obzor.lt