Мінфін: Падтрымка МВФ можа спатрэбіцца толькі ў 2013 годзе
Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
Паводле яго слоў, Міністэрства фінансаў Беларусі не бачыць неабходнасці ў надзвычайнай фінансавай падтрымцы з боку Міжнароднага валютнага фонду, так і ў пачатку новай праграмы з фондам у 2012 годзе.
Аднак, як інфармуе БЕЛТА, Мінфін спадзяецца на атрыманне дапамогі ад МВФ у 2013 годзе, у дадатак да праграмы з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС. Гэтае пытанне можа быць паднятае падчас наступнай місіі Міжнароднага валютага фонду восенню 2012-га, адзначыў Максім Ермаловіч.
Нагадаем, што сёння кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова заявіла, што Беларусь можа абысціся без крэдыту МВФ. Каментуючы вынікі нядаўняга візіту ў Беларусь місіі Міжнароднага валютнага фонду, Ермакова нагадала, што наша краіна хацела атрымаць ад МВФ 3,5 млрд долараў. Аднак місія МВФ запатрабавала ад Беларусі "дарожную карту" эканамічных рэформаў, але беларускі план яе не задаволіў.
Паводле слоў кіраўніцы Нацбанку, неабходныя крэдыты Беларусь спадзяецца знайсці ў Сусветнага банку ці Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.