Магілёвец выжыў пасля падзення з 10-метровага моста

Пры падзенні юнак атрымаў шматлікія пераломы рук, ног, таза і траўмаваў сабе галаву. Пазней ён прызнаўся, што павіс на дзесяціметровай вышыні, бо паспрачаўся са сваімі сябрамі, што здолее павісець на парэнчах моста. Эксперымент паказаў, што змог правісець толькі дзве хвіліны. 


Па словах лекараў, хлопцу пашанцавала, што застаўся жывы. Лячэнне працягнецца не менш за паўгода.


Дарэчы, юнак ужо рабіў такі эксперымент раней. Падобным чынам ён вісеў на гаўбцы другога паверха і таксама сарваўся.