Любоў Кавалёва: Нават не ведаю, ці жывы Уладзіслаў
Маці асуджанага на смерць, якога адмовіўся памілаваць Лукашэнка, не ведае, дзе цяпер знаходзіцца яе сын.
Любоў Кавалёва: "Яго нідзе няма. Учора адвакат паспрабаваў сустрэцца, яго не пусцілі. Адмовы нічым не патлумачылі. Сёння сказалі, што ён этапіраваны з СІЗА КДБ. Адвакат з'ездзіў на Валадарскага, дзе яму сказалі, што зняволенага з такім прозвішчам няма. Мы нават не ведаем, дзе ён... і ці жывы яшчэ".