Лукашэнка заявіў аб магчымасці мадэрнізацыі палітычнай сістэмы Беларусі

На думку Лукашэнкі, неабходна рэагаваць на змены міжнароднай сітуацыі. Таму, расказаў кіраўнік Беларусі, сёння беларускія ўлады вывучаюць пэўныя тэндэнцыі ў свеце і будуць да іх прыстасоўвацца, мадэрнізуючы палітычную сістэму.

Па словах Лукашэнкі, сур'ёзная ўвага на палітычныя рэформы, або рэформу палітычнай сістэмы Беларусі, будзе звернутая пасля парламенцкіх выбараў, інфармуе БелаПАН.