Кіраўнік Беларусі лічыць, што дзяржава мусіць мець свае СМІ
Пра гэта ён заявіў у адказ на пытанне Алены Малочкі, журналісткі газеты "Народная Воля".
Яна спыталася, ці не варта заміж стварэння газетнага холдынгу адпусціць выданні з дзяржавы.
Лукашэнка" "Калі б газеты раздзяржавіліся, я быў бы "за". Але думаю, у любой краіне ёсць дзяржаўная прэса — у розным аб'ёме, розным накладам".
"Няправільна казаць, што ў нас зацінутыя СМІ. Каб гуляць у гэтым сектары нейкую ролю, мы павінны мець дзяржаўныя СМІ".
"Галоўны ініцыятар стварэння холдынгу — галоўны рэдактар "СБ" Павел Якубовіч. Хай ён вам раскажа".