Г.Вестэрвэле: Прысуд Саннікаву — выкананне волі Лукашэнкі

Кіраўнік нямецкага знешнепалітычнага ведамства Гіда Вестэрвэле перакананы, што гэты прысуд — выкананне палітычнай волі Аляксандра Лукашэнкі. Пры разглядзе гэтай справы гаворка ішла не аб правасуддзі. Міністр адзначыў, што ўрад Нямеччыны патрабуе перагляду палітычна матываваных прысудаў. Усе палітычныя вязні павінны быць вызвалены, цытуе Вестэрвэле “Нямецкая хваля”.

Нагадаем, што ўчора кіраўнік “Еўрапейскай Беларусі” і экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў асуджаны на 5 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.