"Гавары праўду!" хоча вылучыць на мясцовыя выбары да тысячы кандыдатаў

Па словах лідара кампаніі Уладзіміра Някляева, няма сэнсу адмаўляцца ад удзелу ў мясцовых выбарах. Ён адзначыў, што на папярэдніх выбарах апазіцыя ў сваіх кампаніях абапіралася на негатыў. Цяпер кампанія "Гавары праўду!" хоча зрабіць акцэнт на пазітыўных зменах у краіне, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца ў 2014 годзе.

Дарэчы, "Гавары праўду!" прыняла таксама рашэнне пакуль што спыніць усялякія перамовы наконт адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2015 года. На думку Някляева, дэмакратычным сілам спачатку варта выбудаваць стратэгію сумесных дзеянняў.

Фота — svaboda.org