Былы кіраўнік “Рэчыцкай керамікі” асуджаны на тры гады

Кіраўнік атрымаў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Па рашэнні суда, на працягу трох гадоў ён не зможа займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работ.

Карыслівыя і службовыя злачынствы грамадзянін здзейсніў у 2006 годзе. У пачатку 2007 года следчы аддзел УКДБ распачаў у дачыненні да яго крымінальныя справы.

Абвінавачаны схаваўся і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. У канцы 2010 года яго затрымалі ва Украіне, а ў чэрвені 2011 года экстрадавалі ў Беларусь, дзе ён стаў перад судом, інфармуе БелаПАН.