Брэсцкія мытнікі затрымалі вялікую кантрабанду ружаў
Яна пацягнула на 4 тоны.
Ружы везла з Чэхіі ў Расію фура. У дакументах была пазначаная вага 10 тон. Насамрэч ружы заважылі на 14. 47 тысяч ружаў агульным коштам звыш 1 мільярда 300 мільёнаў канфіскаваныя. Іх прададуць у крамах Брэста.
Зараз мытнікі праводзяць дэталёвую праверку кантрабанды.