Брэсцкім актывістам не ўдалося дамагчыся адмены рашэння суда

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда 12 студзеня разгледзела скаргу групы актывістаў. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, заяўку на правядзенне акцый у Брэсцкі гарвыканкам падаваў намеснік старшыні РГА "Перспектыва" жыхар абласнога цэнтра Віктар Чайкоўскі. Серыя пікетаў планавалася з мэтай прыцягнуць увагу гараджан да праблемы палітвязняў.

Акцыі планавалася праводзіць штодня з 1 па 5 кастрычніка з 17.00 да 19.00 у розных месцах горада пад лозунгам "Свабоду палітвязням! Спыніць катаванні і пераслед!".