Брэсцкаму актывісту за 4 ўлёткі далі 5 сутак арышту
Лявонцій Чыпурных пры дапамозе гэтых улётак запрашаў людзей на Народны сход.
Афіцыйная фармулёўка, якая прагучала ў судзе — арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства. Гэта першы такі жорсткі прысуд на Брэстчыне. Раней затрыманні былі ў Баранавічах. 22 верасня на 525 тысяч за раздачу ўлётак аштрафавалі актывіста Сяргея Аўчыннікава. 29 і 30 затрымлівалі адпаведна сябра партыі левых “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна і каардынатара Народнага схода Віктара Мезяка.
Нагадаем, 8 кастрычніка па ўсёй Беларусі мяркуюць зладзіць мясцовыя сходы, прадугледжаныя заканадаўствам пры ўмове, што за іх правядзенне выкажуцца больш за дзесяць адсоткаў жыхароў канкрэтнага дома, вуліцы, раёна, населенага пункта. Такі сход не патрабуе дазволу ад мясцовых уладаў.