“Белтрансгаз” пачалі сінхранізаваць з расійскай газавай сістэмай

Пра такія захады паведаміў сёння на сустрэчы з расійскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным старшыня праўлення холдынга “Газпрам” Аляксей Мілер. “Белтрансгаз” цяпер падводзяць пад стандарты тэхнічнай эксплуатацыі, якія прынятыя ў Расіі. Нагадаем, што “Газпром” выкупіў астатнюю палову акцыяў беларускага прадпрыемства за 2,5 мільярда долараў і такім чынам цалкам атрымаў яго ва ўласнасць.

На сустрэчы з Пуціным было закранутае і сацыяльнае пытанне. Гаворка ішла пра магчымае падвышэнне заробкаў на “Белтрансгазе”, улічваючы тое, што цяпер гэта расійская кампанія, перадае БЕЛТА.