Беларускія памежнікі прадаюць службовых сабак
Кіналагічны цэнтр памежнай службы прапануе ўсім ахвотным набыць сабак службовых парод.
Усяго выстаўлена на продаж 36 жывёл, сярод якіх лабрадоры, бельгійскія і нямецкія аўчаркі. Кошт на сабак вагаецца ад 290 тысяч да 2 мільёнаў 600 тысяч рублёў, паведамляе сайт Памежнага камітэту.