Апазіцыя папросіць Літву праверыць банкаўскія рахункі мінскіх чыноўнікаў
Пра гэта заявіў сябра Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве Ігар Каваленка.
Калі рахункі беларускіх чыноўнікаў будуць знойдзеныя ў літоўскіх банках, іх папросяць замарозіць, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. Па словах Каваленкі, апазіцыя можа падаць Літве спісы такіх чыноўнікаў.
Нагадаем, што 4 жніўня ў Мінску арыштавалі праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Яго вінавацяць ва ўтойванні падаткаў у асабліва буйных памерах. Нагодай стала тое, што Літва і Польшча выдалі беларускім уладам звесткі пра банкаўскія рахункі Бяляцкага.