Аляксандр Лукашэнка застанецца без прэс-сакратара?

Пра гэта піша "Народная Воля". Па інфармацыі газеты, Лёгкі атрымаў прызначэнне ў амбасаду Беларусі ў Расіі на пасаду дарадцы-пасланніка. Нагадаем, што Павел Лёгкі ўзначальваў прэс-службу прэзідэнта з 2003 года.

На думку журналістаў "Народнай Волі", Лёгкі перайшоў у МЗС следам за былым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. Паводле неафіцыйных крыніц газеты, у МЗС перайшоў нават былы кіроўца Макея, які атрымаў прызначэнне ў амбасаду ў адной з еўрапейскіх краін.

На фота festival.vitebsk.by Павел Лёгкі — першы злева.