Акцёраў Купалаўскага тэатра не адпусцілі ў Польшчу

Акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы запрасілі на Дні беларускай культуры.  Але ж Міністэрства культуры прыняло рашэнне не пускаць трупу на гастролі.
 
Як паведаміў Радыё Рацыя кіраўнік фундацыі “За вашу і нашу вольнасць” Мікалай Іваноў, кіраўніцтва тэатра нават не хавала ў размове з ім таго, што рашэнне не пускаць трупу ва Уроцлаў, па палітычных матывах.

Планавалася, што купалаўцы сыграюць два спектаклі “Пінская шляхта”. З тэатрам падпісалі дамову, гатовыя былі выплаціць акцёрам грошы. Аднак начальства палічыла, што артысты могуць сустрэцца ва Ўроцлаве з апазіцыяй і таму не адпусціла іх у Польшчу.