Распрацаваны праект пераходнага вучэбнага плану, але ён яшчэ на ўзгадненні

Амаль не засталося сумневаў у тым, што да пачатку новага навучальнага года чыноўнікі падрыхтуюць усе неабходныя заканадаўчыя паперы аб чарговым “рэфармаванні” школы. І 12-годку заменяць 11-ю гадамі навучання. Чыноўнікі нават распрацавалі праект навучальнай праграмы, якая дазволіць старэйшым класам за год вывучыць двухгадовую праграму, але яго па-ранейшаму не раскрываюць. Ён знаходзіцца на ўзгадненні.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская:

“Пакуль працуе міжведамасная камісія, якая разглядае гэтыя пытанні. Рашэнне камісія прыме толькі пасля 26 траўня, таму, пакуль невядома. Распрацаваны праект пераходнага вучэбнага плану, але ён пакуль яшчэ на ўзгадненні”.