Прэзідэнт Літвы згодны размясціць у краіне аб'екты ПРА ЗША

Літва гатовая ў выпадку неабходнасці разам з саюзнікамі ўдзельнічаць у размяшчэнні амерыканскай сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Валдас Адамкус у апублікаваным у пятніцу эксклюзіўным інтэрв'ю аргентынскай газеце Nacion. Літва не вядзе цяпер з Злучанымі Штатамі перамовы аб размяшчэнні проціракетнага шчыта на сваёй тэрыторыі. Аднак яна лічыць, што гэтая сістэма ПРА з'яўляецца важным элементам еўрапейскай і міжнароднай бяспекі.

Па словах прэзідэнта Літвы, якія цытуе газета, супрацьракетны шчыт палепшыць стабільнасць не толькі ў рэгіёне, але і на глабальным узроўні.

РІА "Новости"