Прэм'ер не жадае пераплачваць у рэстарацыях

Цэннікі ў сталічных кавярнях, барах і рэстарацых павіны былі павысіцца з 1 лютага. Паводле рашэння мінскіх гарадскіх уладаў, стаўкі падатку на паслугі рэстарацый, бараў і кавярняў падняліся з 5 да 10 адсоткаў. За адным разам на 10 адсоткаў у Мінску вырас падатак з продажу некаторых імпартных тавараў. Таму падаражалі і складнікі рэстарацыйных страваў.

Рэстарацыі паспелі перапісаць цэннікі, але за мінсукоў заступіўся кіраўнік урада Сяргей Сідорскі. Ён заявіў, што трэба мяняць падыходы да абслугоўвання, прыцягваць бізнес і ствараць канкурэнцыю, каб знізіць цэны.

Нагадаем, што пэўны час таму беларускім рэстарацыям прапанавалі эканоміць на змяншэні памеру страваў альбо замяняць дарагія замежныя прадукты на больш даступныя беларускія.