Прадзюсар "Уладара кольцаў" здыме фільм пра прарока Мухамеда

Бары Осбарн, які працаваў над такімі вядомымі карцінамі, як "Уладар кольцаў" і "Матрыца", стане прадзюсерам фільма пра прарока Мухамеда. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыю катарскай медыя-кампаніі Alnoor Holdings, якая мае намер фінансаваць фільм.

Бюджэт англамоўнай карціны, здымкі якой запланаваныя на 2011 год, ацэньваецца ў 150 мільёнаў долараў. Сам Осбарн ахарактарызаваў фільм як "інтэрнацыянальны эпічны праект, закліканы разбурыць культурныя і рэлігійныя бар'еры".

“Ён дапаможа людзям лепш зразумець праўдзівую прыроду і сэнс ісламу", — сказаў прадзюсер. Мяркуецца, што ў фільме прарок не будзе намаляваны ў строгай адпаведнасці з ісламскімі традыцыямі”.

Прадстаўнікі Alnoor Holdings упэўненыя, што ў фільме знімуцца сусветна вядомыя акцёры, з прадстаўнікамі некаторых з іх ужо вядуцца перамовы.

Фота: www.kulichki.com