Працяг "справы 14-ці" ў Цэнтральным судзе Мінску прызначаны на 23 траўня
Разгляд крымінальнай справы супраць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука ў судзе Цэнтральнага раёна прызначаны на 23 траўня. Разглядаць яе будзе суддзя Валерый Есьман.
Нагадаем, прысуд па 11 фігурантах "справы 14‑ці" (удзельніках студзеньскіх вулічных акцый пратэсту ў Мінску) быў абвешчаны 22 красавіка. Андрэй Кім атрымаў 1,5 гады калоніі, 8 чалавек былі пакараныя абмежаваннем волі, яшчэ дваім далі буйныя штрафы, паведамляе "Наша ніва".