Працаўнікоў Барысаўскага малочнага камбіната навучаць плаваць

Прафсаюзны камітэт Барысаўскага малочнага камбіната вырашыў набыць працаўнікам, якія не ўмеюць плаваць, абанементы ў басейн. Гэтая ініцыятыва належыць пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання ОСВОД.

Дарэчы, гэтая пярвічка была створана пасля прэзідэнцкага ўказу “Пытанні Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ратавання на водах”, паведамляе сайт “Барысаў Электронны”.