Пра беларускае лобі ў свеце, Падаляка і Ціханоўскую — эфір з Лябедзькам
Не толькі Святлана Ціханоўская вандруе па свеце і сустракаецца з палітыкамі і кіраўнікамі розных краін. На іншых узроўнях міжнародную працу вядуць і іншыя яе прадстаўнікі. Так, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька няспынна ладзіць сустрэчы з дэпутатамі парламентаў розных краін. Сярод іх, кажа, прасоўвае “беларускую павестку”.
Што даюць такія сустрэчы з дэпутатамі розных краін і стварэнне потым груп сяброўства з Беларуссю? Чаму супраца з украінскімі дэпутатамі і іншымі кіраўнічымі органамі Украіны не вельмі атрымліваецца? Ці працягваецца праца над праектам новай Канстытуцыі і ці ёсць у гэтым сэнс? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.