Плошча Якуба Коласа заблакаваная міліцыяй, людзей там няма
Плошча Якуба Коласа, дзе а 18-й гадзіне мусілі сабрацца ўдзельнікі святочнага шэсця ў гонар 90-годдзя БНР, заблакаваная. Людзей там няма. Як паведамляе наш карэспандэнт Віталіна Грахоўская, на плошчы не
спыняецца транспарт. Міліцыя перакрыла ходнікі і прайсці па іх па
праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа немагчыма. ЦУМ не працуе.
У Мінску працягваецца снегапад.
У Мінску працягваецца снегапад.