Перамір’е ва Украіне працягнулі на 72 гадзіны
Пра гэта паведаміла крыніца ў кіраўніцтве антытэрарыстычнай аперацыі.
У 0.29 28 чэрвеня на сайце ўкраінскага прэзідэнта з’явілася паведамленне, што да панядзелка 30 чэрвеня пачнуць практычную рэалізацыю мірнага плана прэзідэнта Пятра Парашэнкі, забяспечаць маніторынг рэжыму спынення агню і эфектыўнага кантролю расійска-ўкраінскай мяжы. Мяркуецца, што пункты перасячэння мяжы (Ізварына, Далжанскі, Чырвонапартызанск) перададуць пад кантроль Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і адновяць іх працу. Усе закладнікі, у тым ліку назіральнікі АБСЕ, будуць вызваленыя.
Гэта будзе зроблена для выканання Заключэнняў Еўрапейскага Савета, прынятых на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 28 краін сябраў ЕС з удзелам прэзідэнта Украіны, інфармуе “Украінская праўда”.
Пятро Парашэнка правёў нараду з сілавікамі і на падставе рашэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны працягнуў рэжым неўжывання сілы да 22.00 панядзелка, 30 чэрвеня. Мяркуецца, што за трое сутак закрыюцца пункты вярбоўкі наёмнікаў на тэрыторыі Расіі, спыніцца перасоўванне незаконных узброеных фармаванняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Узвядзенне ўмацаванняў і збудаванняў, якія перашкаджаюць мірнаму жыццё жыхароў Данбасу, будзе лічыцца парушэнне рэжыму спынення агню.
У выпадку, калі ўмовы рэжыму не будуць выконвацца, Украіна пакідае за сабой права датэрміновага спынення гэтага рэжыму ў зонах, дзе ён будзе парушацца.