Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў Маскоўскі суд Брэста. Палітыка адбвінавацілі ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

Нагадаем, 19 жніўня ў офісе брэсцкай гарадской філіі Партыі БНФ праходзіла прэзентацыя кнігі Севярынца “Лісты зь лесу”, на якой прысутнічала каля 30 чалавек. Міліцыянты ўсіх іх затрымалі, але пасля выпусцілі, на частку людзей былі складзеныя пратаколы.