Пасля звароту Еўрарадыё ДАІ расследуе інцыдэнт з расійскім кіроўцам
13 сакавіка у цэнтры Мінска сталічныя ДАІшнікі спынілі грамадзяніна Расіі нібыта за перавышэнне хуткасці. Пацярпелы абвінавачвае інспектараў у патрабаванні ад яго хабару. Міліцыянты ж кажуць, што хлопец хлусіць і спрабуе адпомсціць за справядлівае пакаранне, ды не баяцца яго скаргі ў суд. Але службовую праверку па факце здарэння ў рэспубліканскім ДПС пасля тэлефанавання Еўрарадыё прызначылі. Як расказаў Еўрарадыё госць з Расіі Сяргей Астроўскі (а перад тым ў сваім ЖЖ) , ДАІшнікі, якія яго спынілі, пачалі з таго, што запатрабавалі, каб ён перасеў да іх у машыну і адразу пачалі страшыць, як яму будзе дрэнна, калі ў яго зараз забяруць правы.
Сяргей Астроўскі: “Яны мне пачалі расказваць страшныя гісторыі пра тое, што да Масквы я не змагу даехаць, бо яны зараз забяруць маё пасведчанне кіроўцы і выдадуць часовае пасведчанне, якое на тэрыторыі Расіі не дзейнічае. Маўляў, навошта табе гэтыя праблемы, бо пасведчанне, акрамя таго, яшчэ і доўга будзе мне перасылацца і г.д. Я папрасіў іх хутчэй складаць пратакол, але папярэдзіў, што напішу там пра сваю нязгоду і пра тое, што мне ўскосна намякалі, каб я даў хабар”.
Па словах хлопца, гэта заява закончылася тым, што яго проста ў машыне збілі.
Сяргей Астроўскі: “Адзін з ДАІшнікаў, які сядзеў ззаду, абхапіў мяне рукой за шыю, прыціснуў мяне шчакой да падгалоўніка сядзення, а той, што сядзеў справа, нанёс мне некалькі ўдараў рэбрам далоні па твары”.
Пацярпелы расказаў, што міліцыянты спынілі машыну з будучым сведкам, якому адразу прадэманстравалі, нібыта адарваную расіянінам кішэню на форме аднаго з іх і скінутую на падлогу рацыю. Магчыма, сябрам Сяргея і ўдалося б на гэтым “замяць” справу, але хлопец так і не адмовіўся ад сваіх пагроз і напісаў у пратаколе пра спробу ДАІшнікаў атрымаць ад яго хабар і збіццё. І таму яго павезлі ў РУУС. Адтуль – правяраць наяўнасць алкаголю ў крыві. І на працягу ўсяго часу, не дазвалялі патэлефанаваць у расійскае консульства і адвакату.
Сяргей Астроўскі: “У РУУС не рэагавалі на мае патрабаванні зафіксаваць сляды збіцця, стэлефанавацца з консульствам РФ, запатрабаваць адваката. Гэта нікога не хвалявала”.
Потым былі некалькі гадзін у “абяз'янніку”, якія хлопец з інтэлігентнай санкт-пецярбуржскай сям’і апісвае вельмі эмацыйна.
Сяргей Астроўскі: “Міліцыянты звяртаюцца на “ты”, гавораць выключна матам, не ставяцца, як да чалавека, камера брудная, лава 30 сантыметраў, цмянае святло, пачытаць нічога не даюць. Сядзіш і чакаеш невядома чаго. Таму што не ведаеш, калі цябе выпусцяць і за што цябе пасадзілі?”
Ноч хлопец правёў у ізалятары часовага ўтрымання. А раніцай павезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Разуменне, што нязгода з абвінавачваннем можа стацца “суткамі”, а згода скончыцца штрафам, прымусілі ва ўсім “прызнацца”. Судзіла Сяргея суддзя Паўлючук. Потым хлопцу распавялі, што яна асудзіла яго па тым артыкуле, яго па якім любіць судзіць маладых актывістаў апазіцыі.
Сяргей Астроўскі: “У судзе мне выпісалі пастанову, што я, як высветлілася, лаяўся матам і не рэагаваў на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі, што гэтага нельга рабіць. Як я пазней даведаўся, тая суддзя, якая мяне судзіла, займаецца ўсімі беларускімі апазіцыянерамі і тая пастанова, якую мне выпісалі, яна стандартная – яна проста прозвішча ў камп’ютары даставіла”.
Расійскі аўтааматар не збіраецца так проста пакідаць тое, што з ім адбылося. Ён ужо напісаў скаргу ў беларускі МУС і плануе напісаць зварот у Міністэрства замежных спраў Расіі. Збіраецца падаваць у суд на беларускую ДАІ.
Адвакат Вера Страмкоўская пацвердзіла Еўрарадыё, што грамадзянін Расіі Сяргей Астроўскі звяртаўся да яе з просьбай прадстаўляць яго інтарэсы ў Беларусі. Але даваць каментары па сутнасці справы пакуль адмовілася. Кажа, не мае на руках усіх дакументаў па справе і таму не азнаёмілася з ёй цалкам. Але гаворыць, што калі чалавек ўпэўнены ў тым, што пацярпеў беспадстаўна, ён павінен адстойваць свае правы.
Вера Страмкоўская: “Чалавек можа і павінен адстойваць свае правы. Іншая справа, наколькі абаснаваныя прэтэнзіі чалавека да здзейсненых у адносінах да яго дзеянняў. Рэальныя падзеі, якія адбываліся, павінны быць ацэнены ў комплексе пры падачы заявы ў суд. Канкрэтней будзем размаўляць, калі гэта канкрэтыка з’явіцца ў выглядзе дакументаў”.
У пятніцу, 18 красавіка, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска Еўрарадыё паведамілі, што суддзя Таццяна Паўлючук захварэла і на працы яе няма. А каментаваць рашэнне суддзі па справе можа толькі сама суддзя, якая гэтае рашэнне выносіла. Калі палічыць патрэбным.
Намеснік начальніка РУУС Цэнтральнага раёна Віктар Сырамолат каментаваць сітуацыю з затрыманнем Сяргея Астроўскага адмовіўся. І сказаў, што скардзіцца на іх у суд ніхто яму не забараняе.
Віктар Сырамолат: “Забараніць грамадзяніну звяртацца ў суд на дзеянні таго ці іншага дзяржаўнага органа, ніхто не перашкаджае, калі ён лічыць, што былі парушаныя яго правы. Іншае пытанне – ці будуць аб’ектыўнымі яго скаргі. Таму, каментаваць дадзенае здарэнне я не збіраюся”.
А прэс-афіцэр РУУС Цэнтральнага раёна Святлана Капкова ўпэўнена, што грамадзянін Расіі быў пакараны правільна і зараз проста хоча адпомсціць беларускай міліцыі.
Святлана Капкова: “Па законе паказанні супрацоўнікаў міліцыі з’яўляюцца доказам. Як у крымінальным працэсе, так і ў адміністрацыйным. Адпаведна, калі да нас прывозяць маладога чалавека, які вёў сябе неадэкватна і складаецца пра гэта пісьмовы рапарт, то ніякіх падстаў не верыць супрацоўнікам міліцыі ў нас няма. Суд у гэтай справе паставіў кропку і нешта абмяркоўваць я лічу не патрэбным. І зараз пацярпелы вядзе сабе несумленна, ён не можа змірыцца з тым, што зняважыў супрацоўніка міліцыі і яго за гэта пакаралі. Відаць, у Расіі яны дазваляюць сабе так ставіцца да сваіх праваахоўнікаў і праваахоўнікі дазваляюць так да сябе ставіцца. У Беларусі гэта недапушчальна”.
Паставіла яна пад сумнеў і словы Сяргея Астроўскага пра тое, што медыкі хуткай дапамогі, якія прыязжалі ў РУУС, яму адмовілі ў просьбе аб зняцці пабояў.
Святлана Капкова: “Смешна! У нас нават бамжам не адмаўляюць, калі яны скардзяцца на дрэнны стан здароўя. Яго абавязкова забіраюць і кладуць у шпіталь. Калі б ён паскардзіўся, яго б абавязкова забралі і агледзелі на наяўнасць збіцця, сінякоў ці дрэннага фізічнага стану”.
Па яе словах, ніякай скаргі да іх ці ў райпракуратуру ад пацярпелага не прыходзіла. Кажа, калі будзе – правядуць праверку.
Начальнік рэспубліканскага ДПС Юрый Літвін прызнаўся Еўрарадыё, што вырашыў падрабязна азнаёміцца з дакументамі па гэтай справе пасля нашага тэлефанавання яму. Цягам гадзіны ён паспеў перагаварыць з інспектарамі ДАІ, якія праводзілі затрыманне грамадзяніна Расіі, сведкамі і медыкамі, якія правяралі Сяргея Астроўскага на наяўнасць алкаголю. Вось што ён паведаміў Еўрарадыё.
Юрый Літвін: “Па яго словах прызначана праверка. Служба ўласнай бяспекі яе праводзіць і я даў каманду правесці праверку. Усе матэрыялы ў мяне на стале -- ксеракопіі гэтай справы. Я перагаварыў з нашымі інспектарамі, яны мне рапартам даклалі пра тое, што адбывалася. Ёсць сведчанні прыватных грамадзян, якіх давялося прыцягнуць, бо была канфліктная сітуацыя. Ёсць дактары, дзе яго правяралі. Будем праводзіць праверку”.
І параіў не спяшацца з высновамі. Еўрарадыё будзе сачыць за развіццём падзей.