Нямігу могуць выпусціць з падземнага "зняволення"
Пытанне аб вынясенні на паверхню ў межах мінскага замчышча ракі Няміга вывучаюць спецыялісты. Дзеля гэтага давядзецца вырашыць цэлы комплекс горадабудаўнічых праблемаў, у тым ліку транспартных. 18 лістапада Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўзгадніла канцэпцыю аднаўлення фрагмента Мінскага замчышча XI—XVII стагоддзяў, паведамляе БелаПАН.
Яна прадугледжвае музеефікацыю часткі замчышча. Гаворка ідзе пра дэмантаж будынку спарткомплекса па праспекце Пераможцаў, 2, стварэнне Нацыянальнага археалагічнага цэнтра з экспанаваннем пад вялікім шкляным навесам драўляных элементаў замчышча, рэканструкцыю фрагментаў земляных валоў і мінскай брамы, рэшткі якой былі знойдзеныя пры будаўніцтве станцыі метро "Няміга".
Таксама разглядаецца магчымасць узнаўлення мураванай першай Мінскай замкавай царквы XI стагоддзя ў візантыйскім стылі на яе падмурках, а таксама пра дэманстрацыю аб`ектаў старажытнай забудовы з боку Ракаўскага прадмесця, якую звяжа з замчышчам вуліца Замкавая.
Для распрацоўкі архітэктурнага праекта аднаўлення фрагмента Мінскага замчышча, якое запланавана завяршыць у 2013 годзе, будуць далучаны спецыялісты КУП "Мінскпраект", Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама архітэктары, мастацтвазнаўцы і прадстаўнікі грамадскасці.