"Народная воля" не патрапіць у шапікі, пакуль не атрымае з Францыі штрых-код
Рэдакцыя незалежнай газеты "Народная воля" збіраецца друкаваць наступны нумар ужо ў мінскай друкарні (дагэтуль некалькі гадоў выданне вымушана было карыстацца паслугамі смаленскай друкарні). Аднак, каб газета патрапіла ў шапікі, трэба тэрмінова атрымаць штрых-код ад французскага агенцтва, а з гэтым узніклі праблемы. Вось што распавёў Еўрарадыё галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч:
"Яны могуць нам прысвоіць штрых-код за тыдзень, могуць за пяць дзён, а могуць і за 35 дзён. Таму ўжо прасілі ўчора і французскую амбасаду, каб пасадзейнічалі хуценька і аператыўна яго атрымаць. Без штрых-кода наша газета, калі будзе друкавацца ў мінскай друкарні, не зможа трапіць у тыя ж шапікі".