Намеснік міністра адукацыі: Беларусь за год згубіла 52 школы
52 школы не адкрыюць свае дзверы ў новым навучальным годзе. Звязана гэта з памяншэннем колькасці школьнікаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. Фарыно: "Кожны год мы губляем ад 50 да 100 школ. Сёлета прынята рашэнне мясцовымі выканаўчымі органамі па 52 установах адукацыі. Спыняць працу 18 пачатковых школ, 22 базавыя і 4 сярэднія. Вось так у нас складаецца дэмаграфічная сітуацыя".
Па словах чыноўніка, штогод колькасць школьнікаў у Беларусі памяншаецца ў сярэднім на 30 тысяч чалавек.
Па словах чыноўніка, штогод колькасць школьнікаў у Беларусі памяншаецца ў сярэднім на 30 тысяч чалавек.