НАК: На Алімпіядзе ў Пекіне месца для артыстаў няма
Ганна Шаркунова з задавальненнем паехала б у складзе афіцыйнай дэлегацыі ў Пекін на Алімпійскія гульні, каб маральна падтрымаць беларускіх спартсменаў. І нават адмяніла б дзеля гэтага ўсе запланаваныя канцэрты. Не супраць бясплатна наведаць Кітай і Аляксандр Ціхановіч з Іннай Афанасьевай. Лявон Вольскі лічыць спартсменаў і трэнераў цалкам адэкватнымі людзьмі, але ў Пекін бы не паехаў. Але віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка лічыць, што і без дапамогі артыстаў нашы алімпійцы добра справяцца і нікога “лішняга” браць у Кітай не будуць. Днямі ў Інтэрнеце з’явіліся чуткі, што нібыта ў Нацыянальным алімпійскім камітэце складаюць спіс артыстаў, якія паедуць у Пекін разам з афіцыйнай дэлегацыяй спартсменаў, трэнераў, дактароў і спартыўных чыноўнікаў. Каб перад спаборніцтвамі ўзнімаць баявы дух беларускіх алімпійцаў і такім чынам дапамагчы ім заваяваць як мага больш узнагарод. Еўрарадыё вырашыла даведацца ў вядомых беларускіх артыстаў ці паступалі ім прапановы паехаць у Пекін.
Як расказаў Еўрарадыё Аляксандр Ціхановіч, раней амаль усе нацыянальныя зборныя прывозілі з сабой на Алімпійскія гульні вядомых артыстаў сваіх краін. Па яго словах, практыкавалася гэта і ў нас. Таму, кажа, калі б да яго звярнуліся з прапановай паехаць у Пекін і падтрымаць сваімі песнямі нашых спартсменаў, ён нават бы ўсе астатнія канцэрты дзеля гэтага б адмяніў.
Аляксандр Ціхановіч: “Раней гэта практыкавалася заўсёды. Я думаю, што для ўзняцця бадзёрасці духу гэта вельмі здорава. Я канцэрты адмяняю дзеля ўздзелу ў такіх мерапрыемствах. І таму, калі ў нас ёсць патрэба, я, канешне, пагадзіўся б паехаць”.
Праўда, выказаў сумнеў, што калі такую групу артыстаў для паездкі будуць збіраць, то запросяць і яго. А ўсё нібыта таму, што не вядома, хто гэтым адборам будзе займацца.
Аляксандр Ціхановіч: “Мне наўрад ці паступіць прапанова паехаць. Справа ў тым, што не вядома, хто гэтым будзе займацца, а ад гэтага залежыць, ці запросяць”.
З задавальненнем паехала б на Алімпійскія гульні і Ганна Шаркунова. Нават адмяніла б дзеля гэтага ўсе канцэрты. Тым больш, што, па яе словах, яна з’яўляецца актыўнай заўзятаркай і яе сябры-спартсмены прыходзяць на канцэрты цэлымі камандамі. Шкада, кажа спявачка, што прапановы такой паездкі ёй не паступала.
Ганна Шаркунова: “Наведаць такое мерапрыемства – гэта бывае раз у жыцці. Пра гэта можна было б расказваць дзецям. Я б вельмі хацела. Культура і спорт ідуць поруч. Я актыўная заўзятарка Дынама “Мінск”, хакейных каманд. Каманды прыходзяць на мае канцэрты, потым я прыходжу да іх. У нас узаемнае сяброўства. Хто, калі не мы, будзем дапамагаць адзін аднаму?!”
Спявачка так захапілася тэарэтычнай магчымасцю патрапіць на Алімпійскія гульні, што нават пачала складаць спіс артыстаў, якіх можна было б туды запрасіць.
Ганна Шаркунова: “Я бы ўзяла б Іру Дарафееву, бо яна ў нас ледзі №1. Лёшка Хлястоў, можа быць. Жанэт узяла бы, бо яна вельмі спартыўная дзяўчына. Іну Афанасьеву абавязкова. На гэтых людзей трэба раўняцца і яны павінны быць у першых шэрагах падтрымкі. “Палац” абавязкова. Насамрэч, я бы ўзяла шмат каго”.
Патрапілі ў яе спіс нават “Крама” і N.R.M. Але калі Іна Афанасьева прызналася Еўрарадыё, што калі ёй паступіць прапанова, яна з задавальненнем наведае Пекін, то Лявон Вольскі ад такой прапановы, па яго словах, катэгарычна адмовіўся б.
Лявон Вольскі: “Удзел у афіцыйных мерапрыемствах вельмі цяжкі для артыста. Таму, што трэба вытрымліваць рэгламент, цябе пастаянна будуць цкаваць, кантраляваць і казаць, што трэба, што не трэба. Гэта вельмі цяжка, не па-чалавечы. Будзе 10 начальнікаў, якія будуць распавядць пра твае правы і абавязкі. Правоў будзе мала, а абавязкаў вельмі шмат”.
Музыка прызнаўся, што асабіста знаёмы са многімі спартсменамі і трэнерамі, і лічыць іх цалкам адэкватнымі людзьмі, для якіх не шкада і выступіць, каб іх падтрымаць. А чыноўнікаў і рэгламент можна было б дэманстратыўна ігнараваць.
Лявон Вольскі: “Можа і варта было б паехаць і там дэманстратыўна не падпарадкоўвацца чыноўнікам. Але яны ведаюць, што так і будзе, і таму нас не будуць запрашаць”.
Але як паведаміў Еўрарадыё першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка, артыстаў на Алімпійскія гульні браць не будуць. І не таму, што хтосьці не знаёмы з членамі “адборачнай камісіі” альбо недастаткова дысцыплінаваны. Па словах чыноўніка, у афіцыйнай дэлегацыі і так кожнае месца на ўліку, каб браць з сабой “турыстаў”. Таму браць артыстаў з сабой не плануюць.
Генадзь Аляксеенка: “У складзе дэлегацыі пра артыстаў гаворка не ідзе. Алімпійскі камітэт фарміруе толькі спартыўную дэлегацыю. Гэта – спартсмены, трэнеры, дактары, адміністрацыйны персанал. Гэта ўсё, што па рэгламенту ўваходзіць у склад афіцыйнай дэлегацыі. Усё астатняе – гэта турысты. Нам кожнае месца дорага для абслугоўвання спартсменаў. І тое, што артыстаў не будзе ў афіцыйнай дэлегацыі, гэта дакладна”.