На волю выйшаў палітвязень, асуджаны першым у 2020 годзе
Павел Пяскоў на судзе / Еўрарадыё
На волю выйшаў палітзняволены Павел Пяскоў. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", ён цалкам адбыў прысуджаны тэрмін.
Пяскоў — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго асудзілі на 3 гады і 3 месяцы калоніі па абвінавачанні ў супраціве міліцыянту, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК). Гаворка ішла пра акцыю 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне, дзе мясцовыя жыхары адбівалі ў міліцыянтаў затрыманага. Акцыя стала вядомая тым, што падчас яе амапавец дастаў пісталет.
Пазней Пяскову прысудзілі яшчэ адзін год зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".