На трасе Ганцавічы-Лунінец страціў прытомнасць кіроўца машыны са збожжам
Кіроўца аўтамабіля МАЗ, што вёз 18 тон збожжа, страціў прытомнасць упрост за рулём на трасе Ганцавічы-Лунінец. Машына з’ехала ў балота і ўрэзалася ў сасну.
Толькі дзякуючы таму, што хуткасць была невялікай, пасажыр і кіроўца засталіся жывыя. Кіроўца ад шпіталізацыі адмовіўся, але працягваць рэйс не змог. Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, каб выцягнуць МАЗ з балота, машыну давялося разгрузіць.