На Магілёўшчыне расце колькасць неплацельшчыкаў, якіх перасяляюць у вёску

Колькасць беспрацоўных і камунальных неплацельшчыкаў, якіх перасяляюць з гарадоў у вёскі, расце на Магілёўшчыне.
Як паведамляе сайт Магілёўскага аблвыканкаму, за мінулыя гады ў сярэднім высяленню падлягала каля 50-60 сямей. У першым паўгоддзі 2010 года ў Магілёўскай вобласці ў вёску перасялілі ўжо 48 сем'яў. 

Калі сям’я налічвае некалькі беспрацоўных, то кожны з іх атрымлівае суму ў 1,275 млн. рублёў і працоўнае месца. Астатнім чальцам сям’і выплочваецца адзін пражытковы мінімум — 255 тысяч рублёў. Таксама дзяржава плоціць і за пераезд сям’і на новае месца жыхарства.