На дарогах Мінска за адзін дзень здарылася 161 аварыя

У сераду, 19 лістапада, у Мінску было зафіксавана 161 дарожна-транспартнае здарэнне. Гэта амаль утрая больш, чым звычайна. Пік аварый прыйшоўся на 7 - 10 гадзін раніцы. Толькі ў адным Маскоўскім раёне раніцай было зарэгістравана 40 здарэнняў.

Самыя распаўсюджаныя прычыны аварый - парушэнне хуткаснага рэжыму, дыстанцыі, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.