На "Чарнобыльскі Шлях" у Мінску прыйшлі некалькі соцень чалавек
А 18-й гадзіне каля Нацыянальнай акадэміі навук сабраліся ўдзельнікі традыцыйнай акцыі апазіцыі "Чарнобыльскі Шлях". На заяўленае месца збору сабралося, па розных ацэнках, ад 200 да 500 чалавек. Усіх удзельнікаў прапускалі да месца збору праз металадэтэктары.
Гукаўзмацняльную апаратуру міліцыянты прывезці не дазволілі, таму арганізатары карыстаюцца мегафонамі.
Таксама ідзе збор подпісаў пад зваротам да ўладаў з заклікам абараніць беларусаў ад наступстваў Чарнобылю.
Нагадаем, што арганізатары ўзгаднілі з гарадскімі ўладамі маршрут акцыі. Яна павінна прайсці ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай каплічкі ў парку Дружбы народаў.