На Брэстчыне ў браканьераў канфіскавалі 29 кіламетраў сетак за паўгода

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Васечка. Васечка: "За першае паўгоддзе 2010 года намі было адабрана 725 рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 29 кіламетраў. Гэта менш, чым летась. За адпаведны перыяд 2009 года забралі 1090 сетак".

Інспектары канфіскавалі таксама 1733 кг незаконна вылаўленай рыбы, у тым ліку ў дзяржаўных рыбгасах 303 кілаграмы. Крадзеную рыбу вярнулі рыбгасам, кажа сп.Васечка. Агулам на Брэстчыне працуюць 30 інспектараў аховы жывёльнага і расліннага свету.