МУС Грузіі: Расійскія войскі збочылі ў бок Паўднёвай Асеціі

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі аспрэчыла сцвярджэнні прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі аб тым, што расійскія танкі рухаюцца на Тбілісі і спрабуюць атачыць горад.
Па інфармацыі грузінскага сілавога ведамства, войскі збочылі ў бок Паўднёвай Асеціі, паведамляе "Інтэрфакс". Расійскі бок паведамляе, што праводзіцца эвакуацыя іх войскаў з зоны канфлікту.