Мірны адмовіўся ад брытанца Мюрэя і шукае сабе новага партнёра
31-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны болей не будзе гуляць з 22-гадовым брытанцам Джэймі Мюрэем у парным разрадзе міжнародных турніраў. Мірны паведаміў, што яны афіцыйна развіталіся пасля Адкрытага
чэмпіянату ЗША. За восем месяцаў супрацоўніцтва Мірны і Мюрэй выйгралі
толькі адзін турнір. "Раней я гуляў з партнёрамі, якія былі старэйшыя
за мяне, тут жа лідэрам быў я, і даводзілася не толькі гуляць, але і
шмат размаўляць", - адзначыў Максім Мірны.
Партнёра, з якім будзе гуляць у наступным сезоне, Мірны збіраецца выбраць восенню. Паводле словаў тэнісіста, сітуацыю ўскладняе падзенне яго рэйтынга. Калі ў пачатку года ў парным разрадзе беларус быў на 16-м месцы, дык цяпер ён толькі 30-ы, інфармуе "Прессбол".