Мінздароўя: "Свіны" грып выяўлены ў 179 беларусаў

На 23 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 179 выпадкаў захворвання на "свіны" грып. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Тамсама адзначаецца, што на 21 лістапада ў Беларусі прышчэпкі супраць сезоннага грыпу атрымалі больш за 1 млн чалавек (гэта на 35,9% больш, чым у 2008 годзе). Дзеля папрэджання эпідэміі прыпынены навучальны працэс у 238 школах краіны.

19 лістапада ў Мінздароўя заяўлялі, што вірус пандэмічнага грыпу A/H1N1 выяўлены ў 165 чалавек. У выніку за 4 дня лік хворых павялічыўся толькі на 14 чалавек.

Пры гэтым міністэрства, як нагадвае "Беларускі партызан",  афіцыйна заявіла, што ўжо не падлічвае выпадкі захворвання на "свіны" грып.