Мінскіх "дынамаўцаў" будзе трэніраваць серб Славалюб Муслін

Як паведаміў афіцыйны сайт футбольнага клуба "Дынама-Мінск", настаўнікам клуба на наступныя два гады стане 55-гадовы сербскі спецыяліст Славалюб Муслін. Кіраваць камандай Муслін пачне ў пятніцу 26 верасня. Ён заменіць на трэнерскай пасадзе "Дынама" Ігара Крывушэнку, які кіраваў "бела-блакітнымі" з лістапада 2007 года.