Магілёўскае радыё і тэлебачанне працуюць без галоўных рэдактараў

Ужо некалькі дзён працуюць без галоўных рэдактараў магілёўскія абласныя радыё і тэлебачанне. Абодва яны з'яўляюцца вяшчальнымі падраздзяленнямі тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Журналіст Алесь Дайнека, які апошнія два гады быў галоўным рэдактарам абласнога радыё, яшчэ ў сакавіку з’ехаў у Расію разам з сям’ёй. Пра абставіны яго звальнення супрацоўнікі магілёўскага радыё распавядаць адмовіліся.

Былую галоўную рэдактарку абласнога тэлебачання Таццяну Ларыну звольнілі 4 красавіка. Як паведаміла сама спн. Ларына, яна звольненая «па згодзе бакоў, але па ініцыятыве кіраўніцтва». Дарэчы , яна была галоўнай рэдактаркай на працягу апошніх пяці гадоў,

Дырэктар тэлерадыёкампаніі Андрэй Ільінскі кажа, што нядаўні скандальны інцыдэнт з ператрусам у рэдакцыі (тады міліцыя знайшла пустыя пляшкі з-пад алкаголю) не мае да гэтага дачынення. У кулуарах тэлерадыёкампаніі, аднак, найбольш верагоднай лічаць менавіта гэтую версію і мяркуюць, што сітуацыю хтосьці штучна стварыў — каб пазбавіць Т.Ларыну пасады.

БАЖ