М. Лазавік: Дэмакратызацыя ЦВК - патрабаванне часу і кіраўніцтва дзяржавы
У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, насуперак крытыцы, усё ж адбываюцца "дэмакратычныя працэсы". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, гэта адбываецца не толькі на загад "зверху", але і сябры камісіі адчуваюць "патрэбнасць" у "дэмакратызацыі". Мікалай Лазавік: "Гэта патрабаванне часу, гэта патрабаванне кіраўніцтва нашай дзяржавы і гэта нашая ўнутраная патрэбнасць".
Больш таго, сакратар ЦВК гатовы паспрачацца з апазіцыяй наконт таго, хто большы дэмакрат.
Мікалай Лазавік: "Наколькі яны дэмакратычныя, тут вялікае пытанне. Дэмакратаў і ў нас, у Цэнтрвыбаркаме не меней, чым у любой Палітрадзе дэмакратычных партый".