Людзі мусяць свабодна выказваць сваё меркаванне - амбасадар ЗША ў Беларусі

ЗША працягнуць падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Такую заяву зрабіла амбасадар Злучаных Штатаў у нашай краіне Карэн Сцюарт.  "Я задаволеная, што "Еўрапейскі марш" прайшоў мірна і праваахоўныя органы не робяць ніякіх агрэсіўных дзеянняў у адносінах дэманстрантаў", адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН спадарыня Сцюарт.

У той жа час яна згадала затрыманні, якія праводзіліся напярэдадні апазіцыйнай акцыі. "Мы лічым, што для людзей вельмі важна мець магчымасць свабодна выказваць сваё меркаванне", сказала амбасадар.