Лявон Вольскі: “БАТЭ, мы заўсёды з табой! Астатнія ўсе адстой!”
Еўрарадыё вырашыла падрыхтаваць беларускіх фанатаў да матчу БАТЭ-"Рэал". Каб не маўчалі, як рыбы, а гучна падтрымлівалі сваю каманду. З просьбай скласці фанацкія вершыкі мы звярнуліся да вядомых беларускіх літаратараў, музыкаў і спартоўцаў. І беларуская творчая эліта “адажгла”. Лідэр гурта “НРМ” і літаратар Лявон Вольскі напісаў вершыкі самым першым. Творца прасякнуўся ідэяй падтрымаць БАТЭ, таму што сам пачаў хварэць за гэтую каманду, калі яна загуляла у Лізе чэмпіёнаў. Вось што атрымалася:
Паэт-імажэніст Глеб Лабадзенка напісаў для БАТЭ не фанацкі вершык, а цэлае паэтычнае васьмірадкоўе:
Шансанье Зміцер Вайцюшкевіч паэтам сябе не лічыць, але для барысаўскага БАТЭ гатовы хоць оду скласці. Але экспромтам атрымаўся фанацкі вершык:
П.С. "Зеніт" можна памяняць на Рэал і інш.
Зміцер Лукашук, рок-паэт, аўтар тэкстаў гурта “Крама”, да матчу БАТЭ-"Рэал" ужо падрыхтаваў сіне-жоўтую майку і шалік з надпісам БАТЭ. Цяперака во і вершыкі для падтрымкі клуба склаў.
Лінгвіст Юрась Бушлякоў паставіўся да задання вельмі сур’ёзна. І падрыхтаваў ідэальны па форме фанацкі вершык.
Дзейсны чэмпіён свету па тайскім боксе у вазе 71 кг Віталь Гуркоў ганарыцца клубам БАТЭ. Хоць раней футбалістаў любіў не вельмі. Пафасныя вершыкі баец выдаў экспромтам:
Усе гэтыя вершы мы перадамо фанатам БАТЭ і кіраўніцтву клуба. Калі вы хочаце выказаць свае эмоцыі ў вершаванай форме, пішыце на скрыню [email protected]. Гэтыя лісты мы таксама перадамо клубу БАТЭ.
Фота з сайту www.footballzone.ru
Вершык першы
БАТЭ, мы заўсёды з табой!
Астатнія ўсе адстой!
Другі
Іначай быць проста не можа,
БАТЭ ўсіх пераможа!
Трэці
Наперад БАТЭ,
Мы верым табе!
Чацверты
Батэ намбэр уан!
Галы забівай!

Крычу за БАТЭ на ўвесь стадыён,
Скачу! Кулаком патрасаю.
З нябёсаў прыйшло да мяне адкрыццё:
БАТЭ як жонку кахаю!
Прабач мяне, мілая, соры, пардон,
За мілы мой клуб лямантую!
Калі пераможа сёння БАТЭ,
Шампанскім цябе пачастую.
Скачу! Кулаком патрасаю.
З нябёсаў прыйшло да мяне адкрыццё:
БАТЭ як жонку кахаю!
Прабач мяне, мілая, соры, пардон,
За мілы мой клуб лямантую!
Калі пераможа сёння БАТЭ,
Шампанскім цябе пачастую.
Шансанье Зміцер Вайцюшкевіч паэтам сябе не лічыць, але для барысаўскага БАТЭ гатовы хоць оду скласці. Але экспромтам атрымаўся фанацкі вершык:
Мы хварэем за БАТЭ,
Моцную каманду,
Дапаможа каратэ
Пабіць "Зеніта" банду.
Моцную каманду,
Дапаможа каратэ
Пабіць "Зеніта" банду.
П.С. "Зеніт" можна памяняць на Рэал і інш.
Зміцер Лукашук, рок-паэт, аўтар тэкстаў гурта “Крама”, да матчу БАТЭ-"Рэал" ужо падрыхтаваў сіне-жоўтую майку і шалік з надпісам БАТЭ. Цяперака во і вершыкі для падтрымкі клуба склаў.
Вершык першы
Наша роднае БАТЭ
Чэмпіёнаў усіх паб’е.
Другі
У БАТЭ забіты гол,
Як футбольны рок-н-рол.
Наша роднае БАТЭ
Чэмпіёнаў усіх паб’е.
Другі
У БАТЭ забіты гол,
Як футбольны рок-н-рол.
Лінгвіст Юрась Бушлякоў паставіўся да задання вельмі сур’ёзна. І падрыхтаваў ідэальны па форме фанацкі вершык.
БАТЭ не чакай!
Новы наступ пачынай!
Гол за голам забівай!
Радасць Бацькаўшчыне дай!
Новы наступ пачынай!
Гол за голам забівай!
Радасць Бацькаўшчыне дай!
Дзейсны чэмпіён свету па тайскім боксе у вазе 71 кг Віталь Гуркоў ганарыцца клубам БАТЭ. Хоць раней футбалістаў любіў не вельмі. Пафасныя вершыкі баец выдаў экспромтам:
Вершык першы
Накал страстей – БАТЭ забей!!!
Другі
Лига чемпионов, БАТЭ стремится к трону.
Кто захочет помешать, получит по бумбону!!!
Трэці
БАТЭ вперёд!
Борисов ЖЖОТ!!!!